ebook img

Фізіка. 9 клас PDF

216 Pages·16.947 MB·Ukrainian
Save to my drive
Quick download
Download
Most books are stored in the elastic cloud where traffic is expensive. For this reason, we have a limit on daily download.

Preview Фізіка. 9 клас

Вучэбны дапаможнік для 9 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання Пад рэдакцыяй А. А. Сакольскага Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь Мінск «Народная асвета» 2010 ООббррааззооввааттееллььнныыйй ппооррттаалл wwwwww..aadduu..bbyy// ННааццииооннааллььнныыйй ииннссттииттуутт ооббррааззоовваанниияя УДК 53 (075.3=161.3) ББК 22.3я721 И85 Рэцэнзенты: кафедра агульнай фізікі ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» (канд. фіз.-мат. навук, дац., заг. каф. А. А. Маскевіч); канд. фіз.-мат. навук, настаўнік фізікі дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 5 г. Мінска» У. І. Анцулевіч Пераклад з рускай мовы Н. Г. Ляўчук ІSBN 978-985-03-1373-7 © Ісачанкава Л. А., Пальчык Г. У., Сакольскі А. А., 2010 © Ляўчук Н. Г., пераклад на беларускую мову, 2010 © Афармленне. УП «Народная асвета», 2010 Образовательный портал www.adu.by/ Национальный институт образования Як працаваць з вучэбным дапаможнікам Вы трымаеце ў руках вучэбны дапаможнік па фізіцы для 9-га класа. У ім выкладзены асновы механікі — аднаго з самых важных раздзелаў фізікі. З механікай вы пазнаёміліся ў 7-м класе. У гэ- тым навучальным годзе вы будзеце не толькі вывучаць механіку на больш высокім узроўні, але і рашаць складаныя задачы, знаходзіць адказы на цяжкія пытанні. Каб работа з вучэбным дапаможнікам прынесла больш карысці, выкажам некалькі парад. Спачатку прачытайце зададзены вам параграф ад пачатку да канца. Затым бярыцеся за яго дэталёвую прапрацоўку. Не за- вучвайце тэкст на памяць. Значна больш важным з’яўляецца ра- зуменне сэнсу прачытанага. Старайцеся звязаць змест параграфа з матэрыялам, які быў выказаны настаўнікам на ўроку. Уважліва адносцеся да азначэнняў фізічных велічынь, законаў і формул. Усе яны вылучаны ў тэксце. Калі дадзены вывад форму- лы — самастойна паспрабуйце вывесці гэту формулу ў сшытку. У тэксце параграфаў ёсць пытанні. Не пакідайце без адказу ні аднаго з іх. Калі на якое-небудзь пытанне вы не змаглі адказаць, звярніцеся да вучэбнага матэрыялу яшчэ раз. Сур’ёзна адносцеся да апісання доследаў. Многія з іх можна правесці дома. Гэта дапаможа вам лепш зразумець вывучаемыя з’явы. Прааналізуйце галоўныя вывады пасля кожнага параграфа. Карысна запісаць іх у сшытак і дапоўніць меркаваннямі, якія мо- гуць узнікнуць, калі вы сур’ёзна вывучалі матэрыял і зразуме- лі яго. Для праверкі разумення матэрыялу пасля галоўных вывадаў дадзены кантрольныя пытанні. Абавязкова дайце адказ на кожнае з іх. У некаторых выпадках для гэтага трэба будзе выкарыстаць дадатковыя крыніцы інфармацыі. Вывучыўшы тэарэтычны матэрыял і адказаўшы на кантроль- ныя пытанні, трэба рашыць задачы, дадзеныя ў практыкаванні ў Образовательный портал www.adu.by/ Национальный институт образования 4 Як працаваць з вучэбным дапаможнікам канцы параграфа. Задачы размешчаны па нарастанні складанасці. Рэкамендуем рашаць іх у гэтым парадку. Найбольш складаныя з іх адзначаны знакам . Калі ў вас атрымалася рашыць усе задачы, значыць, вы доб- ра зразумелі матэрыял. Вы можаце быць задаволенымі сваёй ра- ботай і разлічваць на дастойную ацэнку вашых ведаў настаўнікам. У некаторых параграфах ёсць дадатковы матэрыял, які над- рукаваны дробным шрыфтам. Яго можна вывучаць па жаданні. Апрацаваць рэзультаты вымярэнняў пры выкананні лабара- торных работ вам дапаможа Дадатак у канцы вучэбнага дапамож- ніка. Жадаем творчых поспехаў і добрых адзнак! Аўтары Образовательный портал www.adu.by/ Национальный институт образования УВОДЗІНЫ Неад’емнай часткай нашага жыцця з’яўляецца рух. Рухаюцца людзі, аўтама- білі, самалёты, касмічныя караблі, планеты (мал. 1). Рухаюцца малекулы, атамы, электроны. На ўроках фізікі ў 7-м класе вы атрымалі першыя ўяўленні аб меха- нічным руху і яго заканамернасцях. У 9-м класе мы больш глыбей бу- дзем вывучаць законы механічнага руху, закладзём падмурак для далей- шага вывучэння фізікі. Мал. 1 § 1. Матэрыя. Прастора і час. Механічны рух Пры вывучэнні фізікі вы ўжо пазнаёміліся з вельмі важным паняццем — «матэрыя». Усё, што існуе ў навакольным свеце, і ёсць матэрыя. У пра- цэсе развіцця фізікі высветлілася, что матэрыя — гэта не толькі рэчыва (фізічныя целы і часціцы, з якіх яны складаюцца), але і фізічныя сілавыя палі: поле прыцягнення, электрычнае поле, магнітнае поле. Без уліку фізіч- ных палёў карціна свету была б няпоўнай. На малюнку 2 паказана зорная сістэма, якая ўтрымліваецца ад распаду полем прыцягнення, а малюнак 3 паказвае, як магнітнае поле дзейнічае на жалезныя апілкі. У навакольным свеце ўсё безупынна змяняецца. І ў Сусвеце (мегасвет), і ў целах вакол нас (макрасвет), і ў атамах і элементарных часціцах (мікрасвет) па- стаянна адбываюцца розныя з’явы і розныя працэсы. Перамяшчаюцца нябесныя і зямныя целы, узнікаюць успышкі на Сонцы, змяняецца ціск і тэмпература па- ветра, адбываюцца хімічныя рэакцыі, растуць і развіваюцца жывыя арганізмы, распадаюцца радыеактыўныя ядры атамаў і г. д. Мал. 2 Мал. 3 Образовательный портал www.adu.by/ Национальный институт образования 6 Уводзіны «Усё цячэ, усё змяняецца. Немагчыма два разы ўвайсці ў адну і тую ж раку» — гаварыў старажытнагрэчаскі філосаф Геракліт. Безупынныя змянен- ні, што адбываюцца ў навакольным свеце, — адно з асноўных уласцівасцей матэрыі. Найбольш простай формай гэтых змяненняў з’яўляецца механічны рух — змя- ненне становішча адных цел адносна іншых у прасторы з цягам часу. Навука, якая вывучае заканамернасці механічнага руху і прычыны, якія выклікаюць гэты рух, называецца механікай. Слова «механіка» паходзіць ад грэчаскага mekhane^ — машына, прыстасаванне. Навошта ж вывучаць механіку? Па-першае, законы механікі надзвычай важныя для чалавечай дзейнасці. Ад сучасных фабрык і заводаў да навуковых лабараторый — усюды выкарыстоўва- юцца розныя машыны і механізмы, якія выконваюць складаныя рухі (мал. 4). Без глыбокага разумення законаў механікі сканструяваць такія ўстройствы немагчы- ма. Выкарыстанне законаў механікі неабходна пры вырабе аўтамабіляў, караблёў, самалётаў, будаўніцтве дамоў, мастоў (мал. 5), пры складанні прагнозаў надвор’я, у касмічных даследаваннях. Разлікі, якія грунтуюцца на законах механікі, неаб- ходныя і для дасягнення высокіх спартыўных рэзультатаў. Па-другое, не абапіраючыся на законы механікі, немагчыма растлумачыць асноўныя фізічныя з’явы: цеплавыя, электрычныя, магнітныя, светлавыя і г. д. Усе яны суправаджаюцца механічнымі перамяшчэннямі часціц. Механіка — най- важнейшае, першае звяно ўсёй фізікі, яе аснова. Асноўнымі раздзеламі механікі з’яўляюцца кінематыка, якая адказвае на пы- танне, як рухаюцца целы, і дынаміка, якая выяўляе прычыны руху і тлумачыць, чаму целы рухаюцца так, а не інакш. Як было сказана, механічны рух — гэта перамяшчэнне адных цел адносна ін- шых у прасторы з цягам часу. Мал. 4 Мал. 5 Образовательный портал www.adu.by/ Национальный институт образования Матэрыя. Прастора і час. Механічны рух 7 Паняцці «прастора» і «час» адыгрываюць у фі- зіцы выключна важную ролю. Усё, што існуе ў матэры- яльным свеце, існуе ў прасторы і ў часе. Усякае цела займае пэўную частку прасторы і пэў- нае месца ў адносінах да іншых цел. Электрычнае і ін- шыя палі таксама знаходзяцца ў тым або іншым аб- сягу прасторы. Уяўленні аб «чыстай» прасторы, па-за матэрыяй, пазбаўлены сэнсу. Мы можам меркаваць аб прасторы менавіта таму, што ў ёй існуюць фізічныя целы і палі. Не мае сэнсу гаварыць і аб часе па-за матэрыяй. Час служыць для апісання змяненняў, якія адбываюцца ў матэрыяльным свеце. Адна падзея адбываецца раней (у больш ранні момант часу), другая — пазней, адна з’ява адбываецца працяглы час, другая — займае мен- шы прамежак часу. Даць дакладнае азначэнне паняццяў прасторы і часу складана. Мы мяркуем аб іх з дапамогай нашых органаў пачуццяў і вымяральных прыбораў. Вымярэнне часу адбываецца з дапамогай гадзінні- каў (мал. 6, а), секундамераў, хранометраў. Сучасныя Мал. 6 атамныя гадзіннікі (мал. 6, б) вымяраюць час з даклад- насцю 10−14 с. Такія гадзіннікі могуць спяшацца або спазняцца на 1 с не раней, чым праз тры мільёны гадоў! Фізіка мае справу з прамежкамі часу ад надзвычай малых — 10−24 с (у ядзернай фізі- цы) — да мільярдаў гадоў (у фізіцы космасу). Такі ж велізарны і дыяпазон адлегласцей — ад памераў ядзер (10−15 м) да памераў бачнай часткі Сусвету (1026 м). Галоўныя вывады 1. Матэрыя — гэта рэчыва і фізічныя сілавыя палі. Матэрыя існуе ў пра- сторы і часе. 2. Механічны рух — гэта змяненне становішча цела ў прасторы адносна ін- шых цел з цягам часу. 3. Навука, якая вывучае заканамернасці механічнага руху і прычыны, якія яго выклікаюць, называецца механікай. 4. Кінематыка апісвае, як рухаюцца целы, а дынаміка выяўляе прычыны руху і тлумачыць, чаму целы рухаюцца менавіта так, а не інакш. Образовательный портал www.adu.by/ Национальный институт образования 8 Уводзіны Кантрольныя пытанні 1. Што разумеюць пад матэрыяй у фізіцы? 2. У чым заключаецца адна з асноўных уласцівасцей матэрыі? 3. Ці можна гаварыць аб прасторы і часе па-за матэрыяй? Чаму? 4. Што такое механічны рух? 5. Што вывучае механіка? Кінематыка? Дынаміка? 6. Чаму для людзей важныя законы механікі? У якіх галінах чалавечай дзейнасці яны выкарыстоўваюцца? § 2. Скалярныя і вектарныя велічыні. Дзеянні над вектарамі У курсе фізікі вам сустракаліся розныя фізічныя велічыні. Для вызна- чэння адных (масы, шляху, тэмпературы, аб’ёму і г. д.) дастаткова (пры зададзенай адзінцы вымярэння) ведаць толькі лікавае значэнне. Такія фі- зічныя велічыні называюцца скалярнымі. Для вызначэння іншых гэтага недастаткова. Чаму? На малюнку 7 паказаны сілы F і F . Іх лікавыя значэнні аднолькавыя, 1 2 але вынікі іх дзеяння розныя. Сіла F толькі павялічыла ціск санак на снег, 1 а сіла F прымусіла санкі рухацца. Значыць, для сілы важна ведаць не толь- 2 кі лікавае значэнне, але і напрамак. Сіла — вектарная велічыня. Вектарныя велічыні (вектары) характарызуюцца не толькі лікавым зна- чэннем, але і напрамкам у прасторы. Вектарныя велічыні важныя не толькі ў механіцы. Без іх не абысціся і ў ін- шых раздзелах фізікі. Што неабходна ведаць аб вектарах? 1. Вектар паказваюць у выглядзе накіраванага адрэзка (стрэлкі). Напра- мак стрэлкі паказвае, куды накіраваны вектар, а яе даўжыня выражае ў пэўным маштабе яго лікавае значэнне (мал. 8). Лікавае значэнне вектара называ- ецца модулем. Модуль любога не роў- нага нулю вектара — лік дадатны. Вектар абазначаюць літарай, над (cid:71) якой пастаўлена стрэлка (напрыклад, a), Мал. 7 Мал. 8 Образовательный портал www.adu.by/ Национальный институт образования Скалярныя і вектарныя велічыні. Дзеянні над вектарамі 9 Мал. 9 Мал. 10 або літарай, вылучанай тлустым шрыфтам (a), або дзвюма літарамі са стрэлкай (cid:74)(cid:74)(cid:74)(cid:71) (напрыклад AB, дзе A — пачатак вектара, B — канец вектара). Модуль век- (cid:71) (cid:71) тара a абазначаюць літарай a або сімвалам a. (cid:71) (cid:74)(cid:74)(cid:74)(cid:71) (cid:71) (cid:74)(cid:74)(cid:74)(cid:71) На малюнку 8 a = AB, a = AB = a = 4. 2. Вектары роўныя паміж сабой, калі роўныя іх модулі і аднолькавыя іх (cid:71) (cid:71) (cid:127) (cid:128) напрамкі. Роўныя вектары a = b ляжаць на паралельных прамых і накіраваны ў адзін і той жа бок (мал. 9). Адной толькі роўнасці модуляў для роўнасці вектараў (cid:71) (cid:71) недастаткова! На малюнку 9 модулі вектараў a і c роўныя (а = с), але вектары (cid:71) (cid:71) (cid:127) (cid:128) паміж сабой не роўныя a ≠ c . Ці можна перамясціць вектар у прасторы (перанесці яго) і пры гэтым лічыць, што ён не змяніўся? Можна, калі пры пераносе не змяніўся ні модуль вектара, ні яго напрамак (мал. 10). 3. Вугал паміж вектарамі. Каб знайсці вугал ϕ паміж вектарамі (мал. 11, а), трэба сумясціць пачаткі гэтых вектараў (мал. 11, б). Калі напрамкі вектараў ад- нолькавыя, то ϕ = 0 (мал. 11, в), калі процілеглыя, то ϕ = 180° (мал. 11, г). Мал. 11 (cid:71) 4. Правіла множання вектара на лік. Здабытак вектара a (мал. 12, а) на (cid:71) (cid:71) лік β ёсць вектар b = βa, які вызначаецца наступным чынам: • яго модуль b = βa; (cid:71) • яго напрамак пры β (cid:42) 0 (мал. 12, б) супадае з напрамкам вектара a, а пры β (cid:43) 0 — процілеглы яму (мал. 12, в, г). (cid:71) (cid:71) (cid:71) (cid:71) Вектар d = (−1)(cid:10)a = −a называецца процілеглым вектару a (мал. 12, г). Образовательный портал www.adu.by/ Национальный институт образования 10 Уводзіны Мал. 12 5. Правіла складання вектараў (cid:71) а) Правіла трохвугольніка. Перанясём вектар b (cid:71) так, каб канец вектара a сумясціўся з пачаткам век- (cid:71) (cid:71) тара b (мал. 13). Пасля гэтага правядзём вектар c з (cid:71) (cid:71) (cid:71) пачатку вектара a у канец вектара b. Вектар c ёсць (cid:71) (cid:71) (cid:71) (cid:71) (cid:71) сума вектараў a і b, г. зн. c = a +b. Суму двух вектараў можна атрымаць і па іншым правіле. Мал. 13 б) Правіла паралелаграма. Сумясцім пачаткі век- (cid:71) (cid:71) тараў a і b (мал. 14). Пабудуем паралелаграм ABCD, (cid:71) (cid:71) прымаючы вектары a і b за яго стораны. Вектар (cid:71) (cid:71) (cid:71) c = a +b супадае з адрэзкам АС — дыяганаллю па- ралелаграма, якая праходзіць праз агульны пачатак (cid:71) (cid:71) вектараў a і b. Параўнаўшы малюнкі 13 і 14, лёг- ка зразумець, што абодва правілы прыводзяць да ад- наго і таго ж выніку. Мал. 14 А як знайсці рознасць вектараў? (cid:71) 6. Правіла аднімання вектараў. Каб ад вектара a (cid:71) адняць вектар b, трэба сумясціць пачаткі вектараў (cid:71) (cid:71) (cid:71) (cid:71) a і b і правесці вектар d з канца вектара b , «які (cid:71) аднімаюць», у канец «памяншаемага» вектара a (cid:71) (cid:71) (cid:71) (cid:71) (мал. 15). Вектар d ёсць шуканая рознасць: d = a −b. (cid:71) Той жа вынік атрымаецца, калі да вектара a пры- (cid:71) бавіць вектар, процілеглы вектару b. Такі спосаб зна- Мал. 15 ходжання рознасці вектараў вельмі зручны. Праверце (cid:71) (cid:71) (cid:71) (cid:71) (cid:127) (cid:128) пабудаваннем, што a −b = a + −b . (cid:71) (cid:71) (cid:71) (cid:71) (cid:71) (cid:71) З малюнка 15 відаць, што калі d = a −b, то a = b +d. Значыць, для век- тараў, як і для лікаў, адніманне — гэта дзеянне, адваротнае складанню. 7. Модуль сумы вектараў. Яго можна знайсці геаметрычна. Напрыклад, мо- (cid:71) (cid:71) дуль сумы вектараў a і b (гл. мал. 14) роўны даўжыні дыяганалі АС паралела- грама ABCD (даўжыні стараны АС трохвугольніка ABC). Образовательный портал www.adu.by/ Национальный институт образования

See more

The list of books you might like

Most books are stored in the elastic cloud where traffic is expensive. For this reason, we have a limit on daily download.